ШЧАЎЕВАКІ́СЛАЕ БРАДЖЭ́ННЕ,
аэробны ферментатыўны акісляльна-аднаўляльны працэс, які вядзе да ўтварэння шчаўевай кіслаты. Уласціва некат. бактэрыям і грыбам (групы аскамідэтаў, базідыяміцэтаў, зігаміцэтаў). Зыходнае рэчыва для Ш.б. — шчаўева-воцатная кіслата. Актываванне Ш.б. ў арганізме чалавека і млекакормячых пры развіцці грыбковых інфекцый, дысбактэрыёзе кішэчніка садзейнічае ўтварэнню аксалатных камянёў у мочавывадных шляхах. Выкарыстоўваецца ў
І.М.Семяненя, А.Р.Давыдоўскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)